Тэлеканал «Расія»: Палітычны хамелеон Лукашэнка сыдзе бясслаўна
19.07.2010
—
Новости Политики
|
![]() Лукашэнка ў жніўні 2008-га прыязджаў у Расею, каб асудзіць агрэсію Грузіі, а яшчэ, каб падтрымаць Паўднёвую Асецію і Абхазію. Захапляўся дзеяннямі Масквы. — Гэта была спакойная, ціхая рэакцыя, якая прывяла да таго, што ў рэгіёне ўсталяваўся мір. Я думаю, што вельмі надоўга цяпер ўсталяваўся мір. І гэта было зроблена вельмі акуратна і прыгожа, на працягу некалькіх дзён. Але вось цяпер — рэзкі разварот. І — пахвала ад Саакашвілі. Ён дараваў Лукашэнка тыя словы. «Няма ніякіх сумневаў, што сцэнар гэтага эпізоду пісаў асабіста Аляксандр Рыгоравіч, — упэўнены Мікалай Левічаў, кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея' 'ў Дзярждуме. — Я ўпэўнены, што беларускі народ дасць у свой час гэтаму ацэнку. Любы палітычны хамелеон сыходзіць з палітычнай сцэны бясслаўна». Канал нагадвае, што чатыры гады таму Лукашэнка абвінавачваў Саакашвілі ў спробе звяржэння яго, прэзідэнта Беларусі: «Мы не ставім знак роўнасці паміж грузінскім народам і афіцыйнымі ўладамі Грузіі. Саакашвілі збяжыць у Амерыку, ён не будзе жыць у Грузіі, паколькі яму не патрэбная гэтая краіна». «Калі ты саюзнік Грузіі — няма пытанняў, але калі ты саюзнік Расеі, і з гэтым звязаныя ўсе твае дывідэнды, вядзі сябе адэкватным чынам: не прымай Бакіева, Беразоўскага, — заявіў у сюжэце Мікалай Сванідзэ, член Грамадскай палаты РФ, палітычны аглядальнік. — Ён пачаў гаварыць аб незалежнасці, але пры гэтым яшчэ і хаміць Расеі». «Лукашэнка, здаецца, спальвае масты, — працягвае вядоўца. — Але непадобна, што на гэты раз будзе лёгка перайсці ўброд. Гэта ў мінулыя гады, атрымліваючы танны расейскі газ, Мінск засяродзіў у эканоміцы 50 мільярдаў даляраў. Але Масква так больш не хоча. Прапануецца рэальная інтэграцыя. Вось толькі складана на яе пагадзіцца, калі адна рука з дуляй у кішэні, а іншая — з каменем за пазухай». У аналагічнай манеры Масква мачуліла Бакіева напярэдадні перавароту ў Кіргізстане. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|