Някляеў пайшоў па слядах Казуліна
19.07.2010 21:09
—
Новости Политики
|
Лідэр кампаніі «Кажы праўду» Уладзімір Някляеў мае намер стаць «народным дэлегатам» чарговага Усебеларускага народнага сходу. Для гэтага актывісты кампаніі гатовыя сабраць 20 тысяч подпісаў. Пра гэта палітык заявіў 19 ліпеня ў Менску на канферэнцыі прадпрымальнікаў. «Мы вылучым свайго народнага дэлегата на гэты самы Усебеларускі нацыянальны сход, каб наш народны дэлегат там сказаў дэлегатам ад улады народную праўду, — сказаў Уладзімір Някляеў у інтэрв’ю «Беларускаму партызану». — Па нашых падліках, для таго каб стаць дэлегатам хапіла б і 2 тысяч подпісаў. Але мы збяром ў 10 разоў больш. Прынамсі, такія планы ў нас ёсць. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца». Варта адзначыць, што ў 2006 годзе кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін таксама паспрабаваў прайсці на Усебеларускі народны сход. Але быў збіты і затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў у цывільным. Разам з палітыкам тады пацярпелі яшчэ некалькі сяброў ягонага выбарчага штабу, а таксама асвятлялі гэта мерапрыемства журналістаў. Падзяліцца навіной:
«Беларускі партызан» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў будзе збіраць подпісы, каб стаць «народным дэлегатам» чарговага Усебеларускага народнага сходу.
|
|