Фюле нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека. 21.by

Фюле нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека

21.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эўракамісар Штэфан Фюле ўсё ж абмяркоўваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам.Фюле заявіў у інтэрвію БелаПАН, што 8-9 ліпеня "скарыстаўся першым афіцыйным візытам у Беларусь, каб нагадаць: павага фундамэнтальных правоў і свабодаў - аснова палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да суседзяў і ключавы фактар разьвіцьця двухбаковых стасункаў".

"Толькі паважаючы гэтыя фундамэнтальныя, усеагульныя каштоўнасьці, Беларусь зможа поўнасьцю скарыстацца патэнцыялам, які прапаноўвае ЭЗ як у рамках Эўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Ўсходняга партнэрства ў прыватнасьці", - заявіў Фюле.

17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, камэнтуючы сустрэчу са Штэфанам Фюле, заявіў: "Дзякуй Богу, мы не закранулі ні пытаньняў палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д.". Лукашэнка тады паведаміў, што галоўнымі пытаньнямі перамоваў былі візавы рэжым ("чым нашы грамадзяне правініліся перад вамі?"), праграма "Ўсходняе партнэрства" і зона свабоднага гандлю ("Чаму вы блякуеце нашы тавары? Мы ж вашыя не блякуем").
Крынiца: БелаПАН
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эўракамісар Штэфан Фюле ўсё ж абмяркоўваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика