Ці прызнае Расея вынікі выбараў у Беларусі?
22.07.2010
—
Новости Политики
|
![]() Іншая справа, што значэньне расейскага прызнаньня для Беларусі большае, чым беларускага прызнаньня для Расеі. Яно сапраўды значнае, але я ня думаю, што яно крытычнае. Па сутнасьці адносіны кіраўнікоў дзяржаваў знаходзяцца зараз на мінімальнай адзнацы. Але адносіны сыстэмныя, на ўзроўні краін, грамадзтваў і дзяржаваў усё ж захоўваюцца. Я маю на ўвазе і ўдзел Беларусі ў стварэньні Мытнага саюзу, і захаваньне нейкіх базавых грамадзянскіх правоў у межах саюзнай дзяржавы – магчымасьці вольнага перасоўваньня, працы, вучобы. Я спадзяюся, што гэта ні пры якіх умовах ня будзе пастаўлена пад сумнеў, і нават бізнэсовыя інтарэсы беларускіх прадпрыемстваў на расейскім рынку, бізнэсовыя інтарэсы іх расейскіх партнэраў. І нават у выпадку хады падзеяў па канфліктным сцэнары непрызнаньня выбараў эканамічныя адносіны ня будуць парушаныя ў значнай ступені. Расейскія прадпрыемствы таксама залежаць ад беларуска-расейскіх адносінаў, ад іх залежыць дынаміка Мытнага саюзу, а гэты значны для Масквы міжнародны праект. У Расеі тут ёсьць сур’ёзныя абмежаваньні. Гэтыя плятформы – эканамічная, гуманітарна-грамадзянская... у рэшце рэшт не забудзем пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, якое нікуды не падзелася і застаецца самым шчыльным на прасторы СНД – калі яны захаваюцца, то прызнаньне ці непрызнаньне выбараў ня будзе для Лукашэнкі фатальным пытаньнем. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія ўмовы гэтага непрызнаньня? Якія магчымыя наступствы? Свой адказ на гэтыя пытаньні дае Міхаіл Рэмізаў, першы намесьнік кіраўніка фракцыі "Справедливая... |
|