Для інтэрнэту. 21.by

Для інтэрнэту

22.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладафронтаўцы атрымалі адказ з Савета міністраў і Палаты прадстаўнікоў на свой зварот аб далучэнні Беларусі да Балонскай дэкларацыі.

6 ліпеня стартавала кампанія аб далучэнні беларускай сыстэмы адукацыі да Балонскай сыстэмы. Маладафронтаўцы пачалі збор подпісаў сярод студэнцтва, а таксама накіравалі адпаведны зварот у кіруючыя органы Рэспублікі Беларусь, каб Праграму рэфармаваньня нацыянальнай сыстэмы адукацыі складалі ў адпаведнасьці з асноўнымі палажэньнямі Балонскай дэкларацыі.  

Прэсавы сакратар “Маладога фронту” Станіслаў Стэсік паведамляе: “Ліст за подпісам спадара Здановіча, старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі й культуры, спасылаўся на кампэтэнтнасьць ураду, а не парлямэнту ў вырашэньні пытання далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Паводле сп. Здановіча зараз распрацоўваецца “Кодэкс аб адукацыі”, у якім нібыта будуць адрэгуляваныя й ўзьнятыя маладафронтаўцамі пытанні. На жаль, сам праект Кодэксу для нас пакуль недасяжны, таму цяжка казаць наколькі нашы заўвагі будуць улічаны.  

Малады Фронт лічыць Беларусь неад'емнай часткай эўрапейскай прасторы й вітае працэсы збліжэньня і гарманізацыі адносінаў між краінамі Эўропы. Далучэньне Беларусі да “Зоны эўрапейскай вышэйшай адукацыі” паспрыяе разьвіцьцю беларускага грамадзтва”. 

У 1999 годзе эўрапейскімі краінамі была прынятая дэкларацыя “Зона эўрапейскай вышэйшай адукацыі” і распачаўся Балонскі працэс, да якога далучыліся 47 краінаў. Беларусь не зьяўляецца ўдзельніцай працэсу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладафронтаўцы атрымалі адказ з Савета міністраў і Палаты прадстаўнікоў на свой зварот аб далучэнні Беларусі да Балонскай дэкларацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика