Новы амбасадар Польшчы ў Беларусі будзе прызначаны восенню. 21.by

Новы амбасадар Польшчы ў Беларусі будзе прызначаны восенню

23.07.2010 11:27 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі восенню амбасаду Рэчыпаспалітай у Мінску ачоліць новы амбасадар, паведаміў нашаму радыё першы сакратар пасольства Павал Марчук.

- Ёсць ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыблізны тэрмін, калі новы амбасадар прыедзе ў Мінск, аднак перад афіцыйным камюніке прозвішча называць не магу, - паведаміў ён.

- Не хацеў бы паўтараць плётак, якія з'явіліся. Ёсць ужо кандыдатура, канчаткова імя новага амбасадара будзе названа восенню. Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітольд Юраш. Усе з разуменнем успрынялі прычыну адклікання ранейшага амбасадара Генрыка Літвіна.

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін пасля смаленскай катастрофы быў прызначаны на пасаду падсакратара ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Ён замяніў на пасадзе Анджэя Крэмэра, які загінуў у смаленскай катастрофе.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі восенню амбасаду Рэчыпаспалітай у Мінску ачоліць новы амбасадар, паведаміў нашаму радыё першы сакратар пасольства Павал Марчук. - Ёсць ужо вызначаная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика