Лукашэнка: Беларусь і Сірыя могуць значна рушыць наперад у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах
26.07.2010 16:32
—
Новости Политики
|
Беларусь і Сірыя могуць значна рушыць наперад у палітычнай і «Апошнім часам мы значна рушылі наперад у палітычнай, Ён звярнуў увагу на падабенства поглядаў Беларусі і Сірыі на светаўладкаванне і лічыць, што краіны сёння могуць зрабіць вельмі многае. «Хачу, каб вы ў выніку гэтага візіту пазнаёміліся з нашай краінай, убачылі яе магчымасці. Усё, што вы захочаце, мы гатовы рабіць у Сірыі», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да калегі. Ён пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з Сірыяй па многіх напрамках. «Мы хацелі б ведаць дасканала магчымасці Сірыі, і, калі Сірыя зацікаўлена па Беларускі лідэр адзначыў, што з вялікім задавальненнем успамінае свае візіты ў Сірыю і сустрэчы з папярэднім Прэзідэнтам гэтай краіны Хафезам Асадам: «Маім першым сябрам у мусульманскім свеце і наогул на Усходзе быў Хафез Асад. Да гэтага часу памятаю праведзены з ім час. Ён мне многае расказаў, што адбывалася ў тым свеце, ва ўзаемаадносіных паміж СССР і краінамі Усходу. Я гэта ўспамінаю з асаблівай цеплынёй, таму што для мяне, маладога палітыка, гэта быў сапраўды палітычны ўрок. У выніку гэтага я на многія рэчы паглядзеў інакш». Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем канстатаваў дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі. «Пры наведванні Сірыі ў мяне склаліся самыя добрыя ўражанні аб вашай дзяржаве. Я гэта гавару не таму, што так трэба сказаць па пратаколу. Я сапраўды люблю вашу краіну, хоць яна вельмі адрозніваецца ад маёй Беларусі. Мне здалося, што там жыве вельмі добры і свабодалюбівы народ», — сказаў прэзідэнт Беларусі. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Сірыя могуць значна рушыць наперад у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы...
|
|