Сёньня будуць судзіць затрыманых 27 ліпеня. 21.by

Сёньня будуць судзіць затрыманых 27 ліпеня

28.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Затрыманых у Менску ўдзельнікаў акцыі з нагоды 20-годзьдзя прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі сёньня будуць судзіць у судзе Савецкага раёну Менску. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 адміністрацыйнага кодэксу) за нібыта нецэнзурную лаянку.Паводле праваабаронцаў, затрыманых - Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка – ноч пратрымалі ў турме на Акрэсьціна. 
27 ліпеня актывісты апазыцыі мелі намер ускласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу ў Менску. 
На плошчы Якуба Коласа, дзе пачалася акцыя, сабралася прыблізна 30 чалавек. Міліцыянты з прымяненьнем сілы затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі, заштурхнулі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў Савецкае РУУС.
Артыкул 17.1 прадугледжвае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманых у Менску ўдзельнікаў акцыі з нагоды 20-годзьдзя прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі сёньня будуць судзіць у судзе Савецкага раёну Менску. Іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика