У Тбілісі адрэагавалі на заяву Мядзведзева аб абяцаннях Лукашэнкі
03.08.2010 17:27
—
Новости Политики
|
Як заявіў напярэдадні паседжаньня грузінскага ўраду міністар рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі, «пакуль Крэмль праводзіць палітыку прызнаньня грузінскіх сэпаратысцкіх рэгіёнаў, Расея будзе аказваць ціск на Беларусь». Такім чынам Якабашвілі пракамэнтаваў словы расейскага кіраўніка Дзьмітрыя Мядзьведзева адносна таго, што беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасьці лідэраў краін СНД паабяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. «Расея заўсёды будзе чыніць ціск на ўсе краіны з мэтай прызнаць незалежнасьць акупаваных тэрыторый. Але я не думаю, што гэта прынясе вынікі. Што ж тычыцца абяцаньняў, дык Мядзьведзеў заяўляў, што Расея стане дэмакратычнай краінай, аднак абяцаньня гэтага ня выканаў,» — падкрэсьліў Якабашвілі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як заявіў напярэдадні паседжаньня грузінскага ўраду міністар рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі, «пакуль Крэмль праводзіць палітыку прызнаньня грузінскіх... |
|