Агітацыя за Някляева ідзе па-расійску. 21.by

Агітацыя за Някляева ідзе па-расійску

10.08.2010 11:04 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» распачалі збор подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Акрамя збору подпісаў актывісты займаюцца распаўсюдам лістовак, якія маюць некалькі асаблівасцяў.

Някляеўскія лістоўкі — расійскамоўныя. Відаць, спадар Уладзімір лічыць, што ўздзеянне расійскамоўнай лістоўкі вышэйшае за ўздзеянне беларускамоўнай, і ў чымсьці мае рацыю — чытаюць такія лістоўкі часцей. Але і «расійскамоўнасць» можа адыграць адмоўную ролю — хаця Някляеў і робіць націск на тое, што ён беларускі паэт.

На «вонкавым» баку лістоўкі пра кампанію «Гавары праўду!» нагадвае невялікая зялёная эмблема зверху ліста — астатнюю ж плошчу займае вялікі фотаздымак, а таксама біяграфія Някляева. Сярод яго заслуг згадваецца аўтарства больш як дзесяці кніг паэзіі і прозы, а таксама вядомасць як аўтара шматлікіх папулярных беларускіх песняў. Згадваецца і стварэнне кампаніі «Гавары праўду!», але тут відавочна, што асоба лідэра і ініцыятара важнейшая за саму кампанію, прынамсі, паводле вонкавага боку лістоўкі.

На абароце актывісты «Гавары праўду!» крытыкуюць сістэму вылучэння дэлегатаў на Усебеларускі сход:

«Дэлегатаў ніколі не выбіралі — іх прызначалі мясцовыя адміністрацыі. Там сход толькі зваўся народным, насамрэч гэта быў сход начальнікаў. Мы хочам прапанаваць вам змяніць гэты парадак". І прапануюць падпісацца за вылучэнне дэлегатам Някляева, які збіраецца надаць увагу самым хваравітым праблемам нашага жыцця:

«Што стаіць за сярэднім заробкам, і якія рэальныя даходы насельніцтва»

«Колькі мы плацім за бясплатную ахову здароўя»

«Як правесці сумленныя і адкрытыя выбары»

Усе тры пытанні вылучаныя ярка-зялёным колерам, таму пры павярхоўным праглядзе акрамя звароту «Дарагія сябры!» кідаюцца ў вочы менавіта яны.

Сканчваецца лістоўка заклікам:

«Далучайцеся да тых, хто лічыць, што важкія рашэнні ў нашым жыцці павінныя прымаць толькі тыя, каго рэальна падтрымаў народ". Наколькі ж гэтыя лістоўкі, выдадзеныя накладам 200 000 экзэмпляраў, дапамогуць спадару Уладзіміру стаць дэлегатам Усебеларускага сходу — пакажа час, але подпісы ўжо збіраюцца па ўсёй краіне.

Падзяліцца навіной: 
Юрась Ускоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика