Беларусь і Латвія практычна завяршылі работу над пагадненнем аб малым пагранічным руху. 21.by

Беларусь і Латвія практычна завяршылі работу над пагадненнем аб малым пагранічным руху

11.08.2010 09:35 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Латвія практычна завяршылі работу над пагадненнем аб малым пагранічным руху, паведамляюць латвійскія СМІ.

Паводле інфармацыі рускамоўнага партала gorod.lv, затрымка звязаная з неабходнасцю для Латвіі ўзгадняць дакумент з усімі краінамі ЕС. Аднак дазвол Бруселя ўжо атрыманы, перадае рэсурс.

Пагадненне дазволіць жыхарам Беларусі і Латвіі, якія жывуць у 50-кіламетровай зоне ад мяжы, у спрошчаным парадку наведваць іншую краіну. Для гэтага яны змогуць атрымаць спецыяльны дакумент на два гады коштам 20 еўра.

Пытанне, калі будзе падпісаны дагавор, застаецца адкрытым, перадае рэсурс.

Варта адзначыць, што падобнае пагадненне паміж Мінскам і Варшавай было падпісана ў лютым 2010 года і чакае ратыфікацыі парламентам і прэзідэнтам. Тэкст беларуска-літоўскага пагаднення аб малым пагранічным руху ўсё яшчэ ўзгадняецца. Першапачаткова яго планавалася падпісаць у верасні 2009 года, калі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў Вільнюс.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Латвія практычна завяршылі работу над пагадненнем аб малым пагранічным руху, паведамляюць латвійскія СМІ. Паводле інфармацыі рускамоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика