Сакратар Сойма Латвіі: «Беларусь першай знікне з еўрапейскай мапы нацыянальных дзяржаваў». 21.by

Сакратар Сойма Латвіі: «Беларусь першай знікне з еўрапейскай мапы нацыянальных дзяржаваў»

13.08.2010 12:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каментуючы выданню «Neatkarigas Rita Avize» намер увесці ў Латвіі аплачваную дзяржавай адукацыю толькі на дзяржаўнай мове, сакратар Сейма Дзінтарс Расначс раскрытыкаваў нацыянальную палітыку Беларусі.

— Мы не хочам апынуцца ў сітуацыі, у якой цяпер знаходзіцца Беларусь: гэта дзяржава, якая першай знікне з еўрапейскай мапы нацыянальных дзяржаваў. Там беларускую мову ведае 80% насельніцтва, а выкарыстоўвае толькі 20%.

Беларуская мова знікае, саступаючы месца расійскай.

Для нас гэты шлях не хуткі, але, на жаль, мы таксама па ім ідзем

 — дзякуючы розным інвестыцыйным праектам, плюс чаканы бязвізавы рэжым паміж Расіяй і ЕС. У сувязі з гэтым нам трэба стварыць ахоўны механізм, каб магчы абараняць латышскую мову, перш за ўсё — ад ўплыву расійскай. Пакуль будзе жывая латышская мова — будзе жывая і латвійская дзяржава.

Калі мы нічога не будзем рабіць, нас чакае шлях Беларусі, латышская мова будзе ўжывацца толькі ў глыбокай вёсцы, для нас відавочна, што будуць адкрытыя новыя расійскія школы ў Відземе, Земгале і Курземе, будзе вялікі наплыў гастарбайтараў у выпадку неспрыяльнай палітычнай улады.

Падзяліцца навіной: 
Салідарнасць

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каментуючы выданню «Neatkarigas Rita Avize» намер увесці ў Латвіі аплачваную дзяржавай адукацыю толькі на дзяржаўнай мове, сакратар Сейма Дзінтарс Расначс раскрытыкаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика