Магілёўская міліцыя канфіскоўвае бланкі падпісных лістоў за вылучэнне Уладзіміра Някляева на Усебеларускі народны сход. 21.by

Магілёўская міліцыя канфіскоўвае бланкі падпісных лістоў за вылучэнне Уладзіміра Някляева на Усебеларускі народны сход

13.08.2010 17:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 жніўня ў Магілёве затрыманы каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па Магілёўскай вобласці Ігар Каваленка.

Актывіста затрымалі каля 13.00 на выездзе з Магілёва, калі ён ехаў у таксі з сям’ёй на адпачынак. Супрацоўнікаў міліцыі зацікавіла наяўнасць у яго чыстых бланкаў падпісных лістоў за вылучэнне дэлегатам на Усебеларускі сход вядомага паэта Уладзіміра Някляева.

«У таксі знаходзіліся нашы асабістыя рэчы, а таксама чыстыя бланкі падпісных лістоў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам на Усебеларускі сход, якія я збіраўся спаліць. Нас дагналі дзве патрульныя машыны ДАІ з уключанымі мігалкамі», — расказаў Ігар Каваленка.

Ён паведаміў таксама, што на месца затрымання прыехала опергрупа з Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Пустыя падпісныя лісты былі сфатаграфаваныя і забраныя. Складзены пратакол. Пасля гэтага актывіст быў адпушчаны.

Паводле слоў Каваленкі, з размоў з супрацоўнікамі міліцыі ён зразумеў, што забранне падобных пустых падпісных лістоў у цяперашні час праходзіць па ўсёй Магілёўскай вобласці, паколькі паступіла адпаведная каманда з КДБ.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 жніўня ў Магілёве затрыманы каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па Магілёўскай вобласці Ігар Каваленка. Актывіста затрымалі каля 13.00 на выездзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика