Супрацоўнікі МНС правераць памяшканне ў якім збіраюцца вылучаць адзінага кандыдата
17.08.2010 13:43
—
Новости Политики
|
Чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў адбудзецца ў Менску 18 жніўня. Упершыню на ўдзел пагадзіліся амаль усе патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты. Аднак у праваабарончы цэнтар, дзе звычайна праходзілі пасяджэньні круглага стала, сёньня патэлефанавалі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных здарэньнях і заявілі, што заўтра прыйдуць з праверкай. Паводле Міколы Статкевіча, уладам ня ўдасца сарваць пасяджэньне і яно пройдзе, але ў іншым памяшканьні. Удзельнікі круглага стала абмяркуюць пытаньні вылучэньня прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, правядзеньня назіраньня і вулічных акцый. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў адбудзецца ў Менску 18 жніўня. Упершыню на ўдзел пагадзіліся...
|
|