Заўтра лідэры апазіцыі абмяркуюць пытанне аб каардынацыі дзеянняў
17.08.2010 14:56
—
Новости Политики
|
Практычна ўсе апазіцыйныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта далі згоду на ўдзел у круглым стале па абмеркаванні дакумента аб каардынацыі дзеянняў падчас прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым паведаміў Мікалай Статкевіч. Круглы стол пройдзе 18 жніўня ў закрытым рэжыме. Палітыкі плануюць абмеркаваць магчымасць сумеснага вылучэння сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, удзелу ў назіранні за выбарамі, а таксама закліку да выбаршчыкаў выйсці на вуліцы ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Статкевіч зазначыў, што ўзніклі праблемы з памяшканнем, у якім павінна прайсці сустрэча. «У офіс грамадскай арганізацыі „Цэнтр па правах чалавека“, дзе на працягу паўгода праходзілі пасяджэнні па абмеркаванні пытання вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі, менавіта заўтра павінны прыйсці выпраўляць нейкія праблемы з сігналізацыяй. Не выключана, што гэта ўлады вырашылі так адрэагаваць на магчымасць дэмакратычных сіл дасягнуць кампрамісу па ўдзеле ў выбарах. Тым не менш, круглы стол адбудзецца ў запланаваны час, але ўжо ў іншым месцы», — заявіў палітык. Нагадаем, рашэнне аб правядзенні серыі круглых сталоў па пытанні вылучэння адзінага кандыдата ад дэмсіл на выбарах прэзідэнта было прынята некалькі месяцаў таму Радай беларускай інтэлігенцыі. У пачатку жніўня рада вырашыла звузіць колькасць прэтэндэнтаў на атрыманне статусу адзінага кандыдата да пяці чалавек: Сяргей Калякін, Аляксандр Казулін, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў. У сувязі з гэтым 11 жніўня апазіцыйныя палітыкі прынялі рашэнне адмовіцца ад пасрэдніцтва Рады беларускай інтэлігенцыі, бо палічылі, што яна страціла нейтралітэт у пытанні вызначэння адзінага кандыдата. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычна ўсе апазіцыйныя прэтэндэнты далі згоду на ўдзел.
|
|