На пасяджэнне кандыдатаў ад апазіцыі не з’явіўся ні адзін кандыдат
18.08.2010 12:07
—
Новости Политики
|
Ініцыятар сустрэчы Статкевіч быў у гордай адзіноце. Дарма рэпарцёры «Нашай Нівы» чакалі: на пасяджэнне па вылучэнні адзінага не з’явіўся ні адзін кандыдат. Прыйшоў ініцыятар сустрэчы Статкевіч, пакруціўся Лябедзька. Але не было Мілінкевіча, Някляева, Саннікава, Рымашэўскага, Міхалевіча — імаверных прэтэндэнтаў. Бліжэй да 11.00, са спазненнем на гадзіну, прыйшлі Карняенка, Ухналёў, Бухвостаў, Янукевіч — лідэры партый і асяродкаў. Круглы стол меў прайсці 18 жніўня ў закрытым рэжыме. Палітыкі мелі абмеркаваць магчымасць супольнага вылучэння сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, удзелу ў назіранні за выбарамі, а таксама заклік да выбаршчыкаў выйсці на вуліцы ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Перад гэтым прадстаўнічая сустрэча палітыкаў адбылася ў Вільні. Вылучыць адзінага кандыдата ад дэмсіл на выбарах прэзідэнта перад гэтым спрабавала Рада беларускай інтэлігенцыі. Аднак у вызначаны Радай спіс не трапілі ні Мілінкевіч, ні Рымашэўскі. Таму 11 жніўня апазіцыйныя палітыкі прынялі рашэнне адмовіцца ад пасрэдніцтва Рады беларускай інтэлігенцыі, бо палічылі, што яна страціла нейтралітэт. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініцыятар сустрэчы Статкевіч быў у гордай адзіноце. |
|