Адмены смяротнай кары ўжо замала. 21.by

Адмены смяротнай кары ўжо замала

24.08.2010 13:41 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адмена смяротнай кары з"яўляецца галоўнай, але не адзінай умовай аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Аб гэтым заявіла сёння журналістам дакладчык па Беларусі ў ПАРЕ Сініка Хурскайнен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дакладчыка па Беларусі ў ПАРЕ, для аднаўлення статусу спецзапрошанага будуць таксама ўлічвацца пытанні, звязаныя са свабодай СМІ, правамі чалавека і дэмакратыяй. Пры гэтым еўрапейскі палітык падкрэсліла, што пры прыняцці рашэння аб адмене смяротнай кары ў Беларусі яна лічыць абавязковым і натуральным улічваць грамадскую думку. Як вядома, пакуль большасць (амаль 80 працэнтаў) беларусаў выступаюць за захаванне смяротнай кары.

Сініка Хурскайнен адзначыла, што мэтай яе візіту ў Беларусь з"яўляецца збор інфармацыі для падрыхтоўкі новай справаздачы аб сітуацыі ў краіне. Яна нагадала, што папярэдняя справаздача была зроблена Андрэа Рыгоні, і ў ёй змяшчаліся канкрэтныя рэкамендацыі. Новы дакладчык па Беларусі ў ПАРЕ мае намер даведацца, як ідзе выкананне гэтых рэкамендацый. У якасці пазітыўных змяненняў яна адзначыла паляпшэнні ў рабоце мас-медыя, у прыватнасці, згадала аб тым, што ў грамадстве і парламенце разгорнута шырокая дыскусія наконт смяротнай кары. У час знаходжання ў Беларусі Сініка Хурскайнен будзе звяртаць асаблівую ўвагу на наступныя тры пазіцыі: правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона - ключавыя пазіцыі для ПАРЕ.

Пасля сустрэчы з журналістамі Сініка Хурскайнен прадоўжыла размову з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый. Яе візіт у Беларусь завершыцца 25 жніўня.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада Еўропы выстаўляе дадатковыя ўмовы аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика