Казулін на НТВ нічога асаблівага не сказаў. 21.by

Казулін на НТВ нічога асаблівага не сказаў

24.08.2010 14:57 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю папулярны расійскі тэлеканал паказаў інтэрв’ю з былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Аляксандрам Казуліным.

 © фота Юліі Дарашкевіч, Наша Ніва
Казуліна затрымліваюць пасля суда над іншым палітвязнем — прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам, 6 мая 2010. © фота Юліі Дарашкевіч, Наша Ніва

Паўгадзінная размова выйшла ў рамках серыі «Без купюр». Вядучы Раман Собаль адразу зазначыў, што размова адбываецца «дзесьці ў Еўропе».

Увогуле, якія ўражанні засталіся ад прагляду гэтага інтэрв’ю? Падалося, што гэта разгорнуты каментар да «Хроснага бацькі». Казулін гаварыў пра тое самае: карупцыя ў верхніх эшалонах улады, зніклыя палітыкі, арышты апазіцыянераў.

Нічога новага ці істотнага Казулін не сказаў. Не было заяваў, што Казулін зноў гатовы ісці на прэзідэнцкія выбары.

Для чаго НТВ паказвае ў прайм-тайм гутарку з малавядомым у Расіі палітыкам? Выглядае на тое, што разлічана гэта найперш на гледача беларускага, якому пасля «Хросных бацькаў» даюць чарговы раз зразумець, што Крэмль на выбарах Лукашэнку не падтрымае.

А праз гэтыя інтэрв’ю Масква намёкам акрэслівае, хто з беларускіх палітыкаў яе задавальняў бы. У такім разе, пасля інтэрв’ю з Казуліным нас чакаюць і гутаркі з іншымі патэнцыйнымі прэтэндэнтамі.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз гэтае інтэрв’ю Масква проста акрэслівае, хто з беларускіх палітыкаў яе задавальняў бы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика