КДБ не каментуе вызваленне Банкаўскаса. 21.by

КДБ не каментуе вызваленне Банкаўскаса

26.08.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі не каментуюць сітуацыю з вызваленнем ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Вільнюскім галоўным камісарыяце Лаймонаса Банкаўскаса.

Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гродзенская вобласць). У яго знайшлі 45,5 грама амфетаміну. Па падазрэнні ў кантрабандзе літоўскі паліцэйскі быў затрыманы згодна з артыкулам 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства) і змешчаны ў следчы ізалятар Гродна. 19 жніўня тэрмін утрымання Банкаўскаса пад вартай быў працягнуты да 10 сутак, а матэрыялы яго крымінальнай справы перададзены ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.

Сваякі затрыманага сцвярджалі, што наркотыкі яму падкінулі, а некаторыя літоўскія СМІ паведамілі аб нібыта вярбоўцы літоўскага паліцэйскага беларускімі спецслужбамі. У КДБ Беларусі гэтую інфармацыю адмаўлялі.

25 жніўня Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра вызваленне Банкаўскаса. «Грамадзянін Літвы Лаймонас Банкаўскас вызвалены з-пад варты следчым тэрытарыяльнага органа КДБ Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з ч. 4 арт. 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з пракуратурай Гродзенскай вобласці», — паведамлялася ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце КДБ.

Чацвёртая частка артыкула 119 КПК абвяшчае: «Мера стрымання адмяняецца, калі ў ёй знікае далейшая неабходнасць, ці змяняецца на больш строгую або больш мяккую, калі гэта выклікаецца абставінамі крымінальнай справы».

На спробу высветліць, ці спынена крымінальная справа ў дачыненні да Банкаўскаса, начальнік ЦІГС Аляксандр Антановіч заявіў: «Без каментарыяў».

Нагадаем, 19 жніўня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выказала надзею, што «кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасць становішча, забяспечыць хуткае і аб’ектыўнае расследаванне». «Гэты інцыдэнт не павінен нанесці ўрон развіццю двухбаковых адносінаў паміж краінамі», — падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

Аналітыкі прагназавалі хуткае вызваленне высокапастаўленага літоўскага паліцэйскага, матывуючы гэта нежаданнем Мінска псаваць адносіны з Вільнюсам.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі не каментуюць сітуацыю з вызваленнем ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Вільнюскім галоўным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика