Лукашэнка пра фільмы на
26.08.2010 13:42
—
Новости Политики
|
«Мяне ўсё больш падштурхоўваюць, каб я неяк рэагаваў на тое, што адбываецца ў дачыненьні да мяне і да Беларусі. Я на гэты бруд адказваць не зьбіраюся», — заявіў Аляксандар Лукашэнка. Гаворачы пра паказаныя па расейскіх тэлеканалах фільмы, ён заявіў: «Усё, што вы бачылі — гэта тычыцца не Беларусі і не беларускага прэзыдэнта. Гэта фільм пра іх, яны хочуць, каб і ўсе такія былі (…) Таму ніякай рэакцыі ў Беларусі на гэты бруд мы не дапусьцім, колькі б яны ні стваралі гэтых фільмаў». «Абсалютна ніякага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю няма, абсалютна ніякага канфлікту паміж расейцамі і беларусамі няма і быць ня можа. Усё, што адбываецца — абсалютна суб’ектыўна. Гэта канфлікт асобаў, і таму вы яго так і ўспрымайце», — заявіў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з губэрнатарам Курскай вобласьці Расеі Аляксандрам Міхайлавым. «Слухайце, сьвет вялізны. І варта толькі пачаць рухацца ў патрэбным кірунку, і Беларусь у адзіночку не застанецца. Толькі ня ведаю, ці будзе гэта выгадна кіраўніцтву Расейскай Фэдэрацыі», — цытуе Інтэрфакс словы Лукашэнкі. Раней расейская тэлекампанія «НТВ» паказала дакумэнтальныя фільмы «Хросны бацька» 1, 2, 3 пра жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня. 22 жніўня кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, былы палітвязень Аляксандар Казулін даў інтэрвію праграме «Без купюр» на канале НТВ. Беларуская тэлебачаньне ў сваю чаргу паказала інтэрвію з прэзыдэнтамі Грузіі Міхаілам Саакашвілі і Латвіі — Валдзісам Затлерсам. Дзяржаўныя газэты «Рэспубліка» і «Зьвязда» надрукавалі крытычныя артыкулы пра цяперашняе кіраўніцтва Расеі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі адрэагаваў на |
|