Сурыкаў: перамовы па праекце будаўніцтва АЭС ідуць увесь час
26.08.2010 14:56
—
Новости Политики
|
Беларусь і Расія ўзгадняюць пытанні стварэння сумеснага прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў журналістам 26 жніўня расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў. «У нас ёсць аператыўная інфармацыя, што ў прынцыпе беларускі бок узгадняе стварэнне СП па збыце электраэнергіі беларускай АЭС, па якім ішлі спрэчкі», — сказаў пасол. Сурыкаў падкрэсліў, што перамовы па праекце будаўніцтва АЭС ідуць увесь час. «Думаю, сітуацыя будзе нармальнай», — дадаў дыпламат. Нагадаем, прыблізна месяц таму ў СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Расія адмаўляецца падпісваць з Беларуссю міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС да стварэння СП, якое зоймецца продажам электраэнергіі будучай станцыі. Масква нібыта настойвае на сваёй долі ў СП у памеры не менш за 50%, разлічваючы такім чынам атрымліваць як мінімум 50% даходаў ад збыту электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць беларуская АЭС, у выпадку яе будаўніцтва за кошт расійскага крэдыту. Каментуючы гэтую інфармацыю, эксперт расійскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Кандрацьеў заявіў, што лічыць патрабаванне расійскага боку па стварэнні СП абгрунтаваным, бо Расія выдзяляе крэдыт «на надзвычайна льготных умовах».«Само будаўніцтва АЭС у гэтым выпадку не вельмі выгадна, яго рэнтабельнасць не занадта высокая, — заўважыў эксперт. — Аднак „Расатам“ хацеў бы паўдзельнічаць у пастаўках электраэнергіі на рынкі Еўропы і Прыбалтыкі ў выпадку ўзнікнення нейкага дэфіцыту, таму што цяпер адкрываецца вельмі шмат праектаў па стварэнні ў гэтым рэгіёне генеравальных магутнасцей. Адпаведна, для гэтага яму патрэбна доля ў кіруючай кампаніі, якая будзе займацца эксплуатацыяй і рэалізацыяй прадукцыі». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Расія ўзгадняюць пытанні стварэння сумеснага прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў журналістам 26 жніўня... |
|