Беларусь другі раз адмовілася выдаць Бакіева. 21.by

Беларусь другі раз адмовілася выдаць Бакіева

27.08.2010 14:51 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь другі раз адмовіла Бішкеку ў выдачы экс-прэзідэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Пра гэта заявіў сёньня ў Бішкеку генэральны пракурор Кіргізстану Байцямір Ібраеў падчас нарады прэзыдэнта пераходнага пэрыяду Розы Атунбаевай з кіраўнікамі праваахоўных і сілавых структур, паведамляе ІТАР­-ТАСС.

Паводле генпракурора, генэральная пракуратура Кіргізстану паўторна зьвярнулася з просьбай да Менску аб экстрадыцыі Бакіева пасьля правядзеньня ў чэрвені сёлета рэфэрэндуму, у выніку якога Атунбаева была ўсенародна абраная прэзыдэнтам на пераходны пэрыяд.

"Мы спадзяваліся, што пасьля гэтага, пасьля легітымізацыі ўлады, у Беларусі адкажуць станоўча, - адзначыў Ібраеў. - Аднак зноў атрымалі адмову". Тым ня менш, генэральны пракурор лічыць, што шанец на экстрадыцыю экс-прэзыдэнта ў Бішкек і прыцягненьне яго да крымінальнай адказнасьці ўсё ж такі застаецца. "Мы будзем шукаць для гэтага іншыя шляхі", - паабяцаў ён.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь другі раз адмовіла Бішкеку ў выдачы экс-прэзідэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Пра гэта заявіў сёньня ў Бішкеку генэральны пракурор Кіргізстану...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика