Лукашэнка параўнаў міліцыю з кучкай бандытаў
31.08.2010 14:51
—
Новости Политики
|
Аб гэтым ён заявіў вечарам 30 жніўня, разглядаючы пытанне аб сутэнёрстве ў Прыпяцкім нацпарку. Нарада была прысвечана выкананню праваахоўнымі органамі законнасці пры забеспячэнні кантролю за У цэлым маніторынг работы са зваротамі грамадзян выявіў рост у бягучым годзе зваротаў, звязаных з пытаннем выканання законнасці і захавання правапарадку. Яны складаюць 27 працэнтаў ад агульнай колькасці зваротаў грамадзян. «Такія нарады стануць практыкай у маёй рабоце, таму што мінскія кулуарныя ўгаворы вялікіх начальнікаў і заспакойванні, просьбы і патрабаванні не заўсёды даюць вынік, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.— Без публічнасці і разбору на месцах мае патрабаванні, напэўна, не маюць такога ўздзеяння на працэсы». «Па прынцыпе «Васька слухае ды есць» некаторыя крыху нахабныя структуры пачынаюць лічыць сябе вышэй за закон. Да міліцыі шмат пытанняў. Яны часам забываюць аб тым, што яны народная міліцыя, а не паліцыя і не кучка бандытаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.Як падкрэсліў Лукашэнка, цяперашняя скарга, якая надышла ад работнікаў Нацпарку, патрабуе разгляду на вышэйшым узроўні, паколькі не можа быць вырашана без умяшання кіраўніка дзяржавы. Міністэрства ўнутраных спраў узбудзіла крымінальную справу па факту прадастаўлення Праваахоўнымі органамі акрамя гэтага было таксама ўзнята пытанне аб магчымых злоўжываннях з боку службовых асоб пры арганізацыі і правядзенні палявання. Аднак рэальных фактаў проціпраўных дзеянняў выяўлена не было. Пры гэтым у час следчых дзеянняў былі дапушчаны шматлікія перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Да таго ж, было сарвана некалькі паляўнічых тураў, якія прыносяць вялікі даход, і ў цэлым створана няпростая атмасфера для далейшай работы супрацоўнікаў Нацпарку. «Паўстае пытанне: якую мэту ставілі пры гэтым адпаведныя структуры? Калі вы хацелі злавіць і пакараць чалавека, які займаўся сутэнёрствам, я гэта вітаю. Ніхто не мае права займацца такім бізнесам! Самае святое, што ёсць у нашым свеце, — гэта жанчына, і гандляваць ёю не дазволена! З кім ужо ім сустракацца, гэта іх справа. Мы тут не пракантралюем нікога і не прымусім нікога. Але гандляваць такімі паслугамі нікому не дазволена! Я ўжо аб гэтым гаварыў не адзін раз», — заявіў Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявіў вечарам 30 жніўня, разглядаючы пытанне аб сутэнёрстве ў Прыпяцкім нацпарку. |
|