Кастусёў заклікае ўдзельнікаў будучай выбарчай кампаніі да шырокага выкарыстання беларускай мовы. 21.by

Кастусёў заклікае ўдзельнікаў будучай выбарчай кампаніі да шырокага выкарыстання беларускай мовы

01.09.2010 14:52 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае ўдзельнікаў будучай выбарчай кампаніі да шырокага выкарыстання беларускай мовы ў палітычнай барацьбе.

Пра гэта гаворыцца ў адкрытай адозве Кастусёва да ўсіх суб’ектаў выбарчага працэсу, у тым ліку да Цэнтрвыбаркама.

Палітык прапануе ЦВК пашырыць колькасць беларускамоўных дакументаў. «Вельмі добра, што ўзоры і формы па-беларуску выкарыстоўваюцца выбарчымі камісіямі. Але чаму б не выдаваць па-беларуску і ўсю астатнюю дакументацыю, уключаючы пастановы і тлумачэнні Цэнтральнай камісіі. Гэты палітычны орган не мае права адводзіць беларускай мове другасную ролю ў сваёй працы», — лічыць Кастусёў.

Усім прэтэндэнтам на пост прэзідэнта ён прапануе весці агітацыю на беларускай мове. «Гэта будзе найлепшым доказам шчырасці абяцанняў беларускіх палітыкаў ісці ва ўладу дзеля служэння інтарэсам беларускага народа. Такі крок дазволіць асобным палітыкам пераадолець штампы сваёй прарасійскасці ці праеўрапейскасці, бо па-беларуску можа размаўляць відавочна толькі беларускі палітык», — адзначае Кастусёў.

Ён паведамляе, што Партыя БНФ будзе весці агітацыйную кампанію толькі на беларускай мове.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае ўдзельнікаў будучай выбарчай кампаніі да шырокага выкарыстання беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика