Лаўроў пра заяву Лукашэнкі: блюзнерства
03.09.2010 13:40
—
Новости Политики
|
Кіраўнік МЗС Расеі жорстка адрэагаваў на заяву А. Лукашэнкі аб тым, што інцыдэнт з амбасадай РФ у Менску на руку расейскаму боку. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў блюзьнерскай заяву аб тым, што да інцыдэнту ў амбасадзе РФ у Менску, на тэрыторыю якога былі кінутыя бутэлькі «з кактэйлем Молатава», мог быць датычным расейскі бок. «Я не хачу камэнтаваць гэтыя блюзьнерскія заявы»,- сказаў Лаўроў, адказваючы на пытаньне Інтэрфакса ў пятніцу ў Баку.Па словах міністра, ён «чуў з паведамленьняў СМІ аб тым, што ўжо ёсьць нібыта нейкі «сьлед «, ёсьць падазраваныя». «Дачакаемся вынікаў расьсьледаваньня. Думаю, яны стануць лепшым адказам», — адзначыў ён. Увечары 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады 2 бутэлькі з запальнай сумесьсю, пашкодзіўшы аўтамабіль. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». 1 верасьня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праваахоўныя органы дбайна адпрацуюць вэрсію магчымай датычнасьці расейскага боку да інцыдэнту: «Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт. Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік МЗС Расеі жорстка адрэагаваў на заяву А. Лукашэнкі аб тым, што інцыдэнт з амбасадай РФ у Менску на руку расейскаму боку. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей...
|
|