Саюз фотажурналістаў Эстоніі: частка фатаграфій Лахтэйна
05.09.2010 13:39
—
Новости Политики
|
Эстонскі саюз фотажурналістаў пры дапамозе экспертаў па камп"ютэрнай праграме апрацоўкі фатаграфій Adobe Photoshop знайшоў відавочныя прыкметы падробкі ў трох фатаздымках, звязаных са скандалам вакол паўнамоцнага паверанага Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйна. Паводле суправаджаючых файлы інфармацыі, усе адпраўленыя эстонскім СМІ фота былі зроблены аматарскай камерай Canon EOS500. Частка файлаў мае прыкметы таго, што яны былі апрацаваныя ў праграме, прызначанай для простых карыстальнікаў. Пры гэтым Саюз фотажурналістаў адзначае, што суправаджаючую файлы інфармацыю пры жаданні таксама можна падрабіць. Саюз запрасіў экспертную ацэнку ў рэкламных фатографаў Хейкі Лаана і Вірго Хаана, па словах якіх у двух фотаздымкаў ёсць відавочныя прыкметы фальсіфікацыі -- твар іншага чалавека заменены тварам Хары Лахтэйна, узятага з другой фатаграфіі той жа серыі. На думку фатографаў, з 18 фотаздымкаў яшчэ 6 падвергнуліся значнай апрацоўцы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эстонскі саюз фотажурналістаў пры дапамозе экспертаў па камп"ютэрнай праграме апрацоўкі фатаграфій Adobe Photoshop знайшоў відавочныя прыкметы падробкі ў трох...
|
|