Справу пра напад на амбасаду Расіі перакваліфікавалі
06.09.2010 12:06
—
Новости Политики
|
«Шэсьць чалавек затрыманы ў рамках крымінальнай справы, якая заведзена паводле артыкулу «падпал», — заявіў начальнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі. Раней прадстаўнікі МУС казалі, што крымінальная справа заведзена паводле артыкулу «хуліганства». Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, максымальнае пакараньне за хуліганства — 3 гады пазбаўленьня волі. За падпал — да васьмі гадоў зьняволеньня. 3 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі шасьцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады. Імёны затрыманых: Ігар Багачак Валерыя Хоціна Сяргей Сьлюсар Мікалай Дзядок Аляксей Жынгероўcкі Усе затрыманыя знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Максымальны тэрмін затрыманьня без прад’яўленьня абвінавачваньня ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак. Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня. Невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады «кактэль молатава». У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва. 2 верасьня анархісцкая суполка «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказ за напад на амбасаду Расеі. Аўтары звароту, зьмешчанага ў інтэрнэце, патлумачылі, што акцыя праведзенае на знак падтрымкі абаронцаў Хімкінскага лесу, што пад Масквой. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць чалавек затрыманыя ў рамках крымінальнай справы, якая заведзеная паводле артыкулу |
|