Анархісты атакавалі ізалятар на Акрэсціна?
06.09.2010 20:06
—
Новости Политики
|
У панядзелак у Мінску група анархістаў атакавала ізалятар часовага ўтрымання па вуліцы Акрэсціна. Па інфармацыі анархічнай групы «Сябры Свабоды», сёння раніцай у знак салідарнасці з затрыманымі па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту каля расейскай амбасады 30 жніўня, ізалятар на вуліцы Акрэсціна быў атакаваны кактэйлямі Молатава. «Пасля радыкальнай акцыі каля расейскай амбасады рэпрэсіўныя органы дзяржавы пачалі беспрэцэдэнтную аблаву на анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў па ўсёй краіне. І залятары напаўняюцца ўсё новымі затрыманымі. У асноўным гэта дзеці, якія не маюць ніякага дачынення да радыкальных акцыяў і займаюцца мірнай прапагандай сваіх поглядаў і удзелам у сацыяльных ініцыятывах. Зараз ім шыюць справы і вешаюць усё што толькі можна», — заявілі актывісты анархістычны групы.Яны таксама ўзялі на сябе адказнасць за ўсе нядаўна мінулыя радыкальныя акцыі. Афіцыйнага пацверджання атакі на ізалятар пакуль няма. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны таксама ўзялі на сябе адказнасць за ўсе нядаўна мінулыя радыкальныя акцыі.
|
|