Беларусь да 2015 года павінна павялічыць штогадовы экспарт бульбы да 1 млн тон
08.09.2010
—
Новости Политики
|
Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ў ходзе наведвання ААТ "Айчына" ў Пружанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як праінфармавалі Прэзідэнта, у бліжэйшыя 5 гадоў плануецца павялічыць пасяўныя плошчы пад бульбу з цяперашніх 51 тыс. га да 65 тыс. га, а таксама павялічыць вытворчасць бульбы ў грамадскім сектары практычна ў два разы да 2 млн тон, з якіх 500 тыс. тон маглі б пайсці на экспарт. Але кіраўнік дзяржавы, пагутарыўшы з губернатарам Брэсцкай вобласці, выказаў думку, што вытворцы могуць экспартаваць значна больш — да 1 млн тон бульбы. З мэтай далейшага развіцця бульбаводства прапануецца ўдасканаліць існуючую сістэму насенняводства гэтай культуры, аптымізаваць колькасць вырошчваемых сартоў бульбы айчыннай селекцыі (розных груп спеласці і напрамкаў выкарыстання) у структуры пасяўных плошчаў да 20 назваў. Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, удасканаленая сістэма насенняводства дасць магчымасць сканцэнтраваць вытворчасць насення бульбы ў 16 насенняводчых арганізацыях, ажыццяўляць поўную сертыфікацыю насення на ўсіх этапах, у поўным аб'ёме задаволіць патрэбнасці арганізацый і насельніцтва ў якаснай насеннай бульбе. Прапануецца таксама прадоўжыць узбуйненне арганізацый па вытворчасці бульбы з плошчай пасадкі на адну гаспадарку не меншай за 300—500 га. Неабходна будзе аснасціць гэтыя буйныя прадпрыемствы спецыялізаванай тэхнікай і абсталяваннем для вырошчвання, уборкі і дапрацоўкі бульбы, даўкамплектаваўшы наборам сучаснай тэхнікі для забеспячэння поўнага тэхналагічнага працэсу вырошчвання і ўборкі бульбы з устаноўкай сартавальна-фасавальных ліній. У ліку напрамкаў, якія будуць садзейнічаць развіццю бульбаводства, — будаўніцтва новых сучасных бульбасховішчаў, рэканструкцыя і мадэрнізацыя ўжо існуючых агульнай ёмістасцю каля 400 тыс. тон. Гэта дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць захаванасць бульбы да моманту найбольш эканамічна выгаднай яе рэалізацыі і ў сваю чаргу дазволіць дадаткова зарабіць не менш як Br200 тыс. на тону бульбы, закладзенай у сховішча. Што датычыцца перапрацоўкі бульбы, то плануецца арганізаваць вытворчасць крухмалу ў аб'ёме каля 18 тыс. тон, прадуктаў з бульбы (уключаючы выпуск імпартазамяшчальных відаў прадукцыі) у аб'ёме каля 12 тыс. тон. З гэтай мэтай трэба будзе рэканструяваць і тэхнічна пераўзброіць арганізацыі бульбаводчай галіны. Неабходна будзе таксама сфарміраваць уласныя сыравінныя зоны з мэтай вырошчвання бульбы пэўнага мэтавага прызначэння для выпуску канкрэтных відаў прадукцыі. Усё гэта дасць магчымасць загрузіць вытворчыя магутнасці якаснай сыравінай, знізіць яе расход на адзінку прадукцыі, а адпаведна, і сабекошт гатовай прадукцыі на 25—30 працэнтаў. Для далейшага развіцця бульбаводства прадугледжваецца таксама стварыць на базе буйных арганізацый, дзе плошча пасадкі дасягае 300—500 га ў кожнай, 14 інтэграцыйных структур па вытворчасці, захоўванні, перапрацоўцы і рэалізацыі бульбы і бульбапрадуктаў. Як лічаць спецыялісты, усё гэта дасць магчымасць павысіць якасць бульбы на вытворчыя і тэхнічныя мэты, забяспечыць выпуск шырокага спектра прадуктаў з бульбы, скараціць адходы пры перапрацоўцы, а таксама зменшыць імпарт прадуктаў з бульбы. ААТ "Айчына" ў Пружанскім раёне з'яўляецца ўзорам фінішнай апрацоўкі бульбы. Такую ацэнку даў учора ў час наведвання гэтай гаспадаркі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Падводзячы вынікі праведзенай размовы, Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў: "Сёння мы канчаткова ўдакладнілі ўсе пытанні далейшага развіцця бульбаводства ў краіне". "У гэтым годзе да такой тэматыкі мы больш вяртацца не будзем", — сказаў ён. ААТ "Айчына" — буйны бульбаводчы цэнтр. Пераарыентаваўшыся на развіццё бульбаводства літаральна некалькі гадоў таму, у ААТ дасягнулі добрых вынікаў, якія сведчаць аб правільнасці зробленага выбару. На прыкладзе ААТ "Айчына" кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём бульбаводства ў краіне, сучаснымі тэхналогіямі ўборкі гэтай культуры. Ён таксама наведаў крухмальны завод гэтага прадпрыемства, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі пасляўборачнай дапрацоўкі, перапрацоўкі і захоўвання бульбы. Прэзідэнту былі прадстаўлены разнастайныя віды прадуктаў, якія выпускаюць з бульбы. Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў работу пружанскіх бульбаводаў. Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, добры эфект атрыманы таксама ад рэалізацыі праграм развіцця іншых відаў агародніцтва. У прыватнасці, атрыманы нядрэнныя ўраджаі і, адпаведна, выручка ад рэалізацыі цыбулі, капусты, морквы, буракоў. "Добра, мы выпакутавалі гэтыя праграмы па агародніцтве. Трэба толькі ўсюды лічыць, наколькі рэнтабельны выпуск кожнай з культур", — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, пры развіцці агародніцтва ў такіх 12 буйных цэнтрах, як "Айчына", неабходна арыентавацца на еўрапейскія стандарты, выкарыстоўваць самыя высокія тэхналогіі. Што датычыцца новага абсталявання, то яго закупляць трэба, але толькі тое, якое ў Беларусі не вырабляецца. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што на працягу бліжэйшых двух гадоў трэба вярнуць тыя рынкі, на якіх мы рэалізоўвалі сваю агародніцкую прадукцыю. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае добрая ўпакоўка, лічыць ён. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў перспектыве беларускія аграрыі павінны асвойваць вытворчасць новых відаў прадукцыі. Напрыклад, вырошчванне буякоў, журавін, як гэта ўжо робяць у некаторых гаспадарках краіны, што прыносіць немалыя даходы. "Ад датацый мы будзем адыходзіць, а выдзяленне сродкаў на сельскую гаспадарку будзе ажыццяўляцца толькі пад рэалізацыю новых праектаў", — нагадаў Прэзідэнт. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў разгледзець пытанне аб выпуску айчыннага самаходнага бульбаўборачнага камбайна. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што неабходна дасканала прааналізаваць, ці рэнтабельна вырабляць у Беларусі такую тэхніку. І калі будзе прынята станоўчае рашэнне, то камбайн павінен быць высокаэфектыўным. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на "Гомсельмашы" павінны заняцца прапрацоўкай гэтага пытання. Як лічыць Прэзідэнт, можна будзе выпускаць да 200 адзінак самаходных бульбаўборачных камбайнаў, 150 з якіх, напрыклад, выкарыстоўваліся б на ўнутраным рынку, а каля 50 накіроўваліся на экспарт. Беларусь у бліжэйшы час мае намер пачаць перагаворы з бельгійскай кампаніяй Dеwulf па арганізацыі сумеснай вытворчасці бульбаўборачных камбайнаў у нашай краіне, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза. У час наведвання ААТ "Айчына" Пружанскага раёна камбайн Dеwulf быў прадэманстраваны кіраўніку дзяржавы. "Я думаю, што, калі мы гэту бельгійскую фірму запросім і сумесна з імі пачнём арганізоўваць такую вытворчасць, у нас яна атрымаецца", — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. Іван Бамбіза растлумачыў, што бульбаўборачны камбайн — гэта вельмі складаная машына, і Беларусі не абысціся без асобных імпартных камплектуючых, напрыклад гідраапаратуры (прагумаваныя транспарцёры), якая ў нашай краіне не вырабляецца. Паводле ацэнкі Івана Бамбізы, на арганізацыю такой вытворчасці спатрэбіцца не менш як 1 год. Пры гэтым ён падкрэсліў, што эфектыўнасць выкарыстання такіх камбайнаў у сельгасвытворчасці не выклікае сумненняў. Акрамя ўборкі бульбы яны, напрыклад, могуць быць задзейнічаны і на ўборцы іншых культур, у прыватнасці, сталовых буракоў, цыбулі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ў ходзе наведвання ААТ "Айчына" ў Пружанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як...
|
|