МЗС Літвы: Улады Беларусі павінны развеяць сумневы ў смерці Бябеніна. 21.by

МЗС Літвы: Улады Беларусі павінны развеяць сумневы ў смерці Бябеніна

08.09.2010 09:37 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства замежных справаў Літвы 7 верасня заклікала Беларусь старанна расследаваць абставіны смерці журналіста Алега Бябеніна.

«МЗС Літвы назірае за сітуацыяй (…). Мы лічым, што ў інтарэсах самой улады Беларусі старанна даследаваць прычыны смерці Бябеніна, інфармаваць грамадства і развеяць магчымыя сумневы ў сувязі з абставінамі яго смерці», — кажацца ў афіцыйным каментары МЗС, падкрэсліваючы, што «абставіны смерці журналіста, заснавальніка апазіцыйнага сайта charter97.org, выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве».

Нагадаем, што цела заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Беябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і двое сыноў. Ён быў асноўным чальцом каманды апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Падзяліцца навіной: 
charter97.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства замежных справаў Літвы 7 верасня заклікала Беларусь старанна расследаваць абставіны смерці журналіста Алега Бябеніна. «МЗС Літвы назірае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика