Грыб: Не. 21.by

Грыб: Не

10.09.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Не буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў якасці кандыдата», — сказаў генеральны сакратар партыі БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб. Прычына, як адзначае палітык, даволі банальная — адсутнасць фінансавых рэсурсаў.

— Я рашэнне прыняў. Зараз няма ніякай магчымасці прымаць удзел у гэтых выбарах, таму што ў мяне няма адпаведных рэсурсаў, у першую чаргу, фінансавых. Без гэтага ісці, проста так «дражніцца», потым некаму саступаць-пераступаць за пэўныя грошы, я на гэта не згодзен. Два галоўныя рэсурсы — фінансавы і людскі — павінны быць на выбарах. Калі іх няма, то і на выбарах няма чаго рабіць, і не трэба туды ісці.

Мечыслаў Грыб сумняецца таксама ў тым, ці іншы магчымы кандыдат ад партыі Валеры Фралоў будзе вылучаць сваю кандыдатуру.

Прэзідэнцкая кампанія патрабуе немалых фінансавых і людскіх рэсурсаў, апрача гэтага, удзел у прэзідэнцкай гонцы ва ўмовах Беларусі патрабуе немалой асабістай адвагі.

Канчатковае рашэнне наконт удзелу кандыдата ад партыі БСДП (Грамада) у прэзідэнцкіх выбарах буде прынятае пасля абвяшчэння даты выбараў — адзначыў палітык.

Падзяліцца навіной: 
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў якасці кандыдата», — сказаў генеральны сакратар партыі БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб. Прычына,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика