Рабочыя і працаўнікі вёскі складуць палову дэлегатаў на VІ з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 21.by

Рабочыя і працаўнікі вёскі складуць палову дэлегатаў на VІ з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

14.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік у час сустрэчы 13 верасня праінфармаваў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку аб гатоўнасці да чарговага, VІ з'езда Федэрацыі прафсаюзаў, які намечаны на 15—16 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як расказаў Леанід Козік, практычна палова дэлегатаў — рабочыя і працаўнікі вёскі. Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, што пры разглядзе актуальных для нашага грамадства тэм будуць удзельнічаць прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва.

Аб намеры дэлегатаў актыўна абмяркоўваць унесеныя ў парадак дня пытанні на маючым адбыцца з'ездзе сведчыць хаця б той факт, што ў спісы для прамоўцаў ужо запісаліся каля 50 чалавек.

Леанід Козік перадаў Прэзідэнту Беларусі, які з'яўляецца дэлегатам з'езда, запрашэнне і матэрыялы па мерапрыемстве.

На сустрэчы былі таксама закрануты пытанні развіцця ў краіне сістэмы дзіцячага аздараўлення і, у прыватнасці, стану дзіцячых аздараўленчых устаноў. Год таму Прэзідэнт даваў даручэнне навесці там належны парадак. Паводле слоў кіраўніка ФПБ, шмат ужо зроблена, але разам з тым шэраг пытанняў яшчэ трэба будзе вырашыць.

Размова ішла аб рабоце працоўных калектываў. Паводле слоў Леаніда Козіка, у краіне засталося некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў, на якіх пакуль працуюць няпоўныя рабочы дзень і тыдзень. Але пры гэтым у параўнанні з мінулым годам становішча кардынальна палепшылася.

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся функцыянаваннем кантрактнай сістэмы найму. Паводле слоў кіраўніка ФПБ, з прыняццем рашэння аб магчымасці пераходу работнікаў з працоўнага кантракта на доўгатэрміновы або бестэрміновы працоўны дагавор спыніліся спекуляцыі на гэту тэму. Цяпер добрасумленныя працаўнікі самі могуць выбраць найбольш прымальныя для сябе ўмовы найму на работу.

Прэзідэнт прапанаваў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сумесна з урадам выпрацаваць інструкцыі і нарматыўна-прававыя акты, неабходныя для ўдасканалення гэтых працэдур. Аляксандр Лукашэнка сказаў аб неабходнасці прадоўжыць маніторынг гэтай тэматыкі ў працоўных калектывах.

Каментуючы на сустрэчы чуткі пра нібыта магчымае павелічэнне пенсійнага ўзросту ў краіне, кіраўнік дзяржавы заявіў аб тым, што "размовы аб гэтым не ідзе"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік у час сустрэчы 13 верасня праінфармаваў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку аб гатоўнасці да чарговага, VІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика