Вiншаванне Прэзiдэнта з 20-годдзем з дня ўтварэння Беларускай рэспублiканскай пiянерскай арганiзацыi. 21.by

Вiншаванне Прэзiдэнта з 20-годдзем з дня ўтварэння Беларускай рэспублiканскай пiянерскай арганiзацыi

14.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагiя сябры!

Ад усёй душы вiншую Беларускую рэспублiканскую пiянерскую арганiзацыю з 20-годдзем з дня ўтварэння.

Захоўваючы лепшыя традыцыi савецкай пiянерыi, авеяныя духам сяброўства, рамантыкi, добрых спраў, Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя стала сучаснай, дынамiчнай, прывабнай больш як для паўмiльёна дзяцей, якiя сёння з'яўляюцца яе членамi.

Патрыятычнае i грамадзянскае выхаванне падрастаючага пакалення, яго творчае развiццё, "цiмураўскi" i юнармейскi рухi, дапамога дзецям-iнвалiдам — гэта толькi нямногае з таго, чым славiцца наша пiянерыя, у чым яна з'яўляецца надзейным партнёрам дзяржавы.

Юныя суайчыннiкi! Пiянер — той, хто iдзе наперадзе, смела глядзiць у будучыню. А гэта важная якасць, бо мы самi будуем свой заўтрашнi дзень.

Будзьце патрыётамi роднай зямлi. Добрасумленна вучыцеся, не адступайце перад цяжкасцямi. Пастарайцеся праз усё жыццё пранесцi высокiя iдэалы пiянерыi — сумленнасць i справядлiвасць, спагадлiвасць i ўзаемадапамогу.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту i поспехаў ва ўсiх добрых пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Ад усёй душы вiншую Беларускую рэспублiканскую пiянерскую арганiзацыю з 20-годдзем з дня ўтварэння. Захоўваючы лепшыя традыцыi савецкай пiянерыi,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика