Сёння будуць прызначаныя прэзідэнцкія выбары
14.09.2010 10:47
—
Новости Политики
|
Сёння на савеце палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прынята рашэнне зацвердзіць праект парадку пасяджэння пазачарговай сесіі. Сярод іншых пытанняў там значыцца абмеркаванне даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дэпутаты маюць намер прыняць сёння пастанову Палаты прадстаўнікоў «Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», Згодна з заканадаўствам, выбары павінны прайсці праз тры месяцы пасля дня іх прызначэння і быць праведзеныя ў нядзелю. Такім чынам найбліжэйшая дата іх правядзення 19 снежня 2010 года.А крайні тэрмін правядзення -- 6 лютага 2011 года, і таму крайняя дата прызначэння выбараў 6 лістапада 2010 года. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі сканчаюцца 6 красавіка 2011 года. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуецца, што яны пройдуць 19 снежня. |
|