Някляеў: Я прыняў рашэнне. Перамагчы і стаць прэзідэнтам. 21.by

Някляеў: Я прыняў рашэнне. Перамагчы і стаць прэзідэнтам

16.09.2010 10:50 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» афіцыйна абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі.

Уладзімір Някляеў распачаў сваю прэзідэнцкую кампанію ў дзень Салідарнасці 16 верасня. Сваю праграму ён прэзентаваў у рэстаране «Патыё піцца».

«Я прыняў рашэнне браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі. Прыняў рашэнне ўдзельнічаць, каб перамагчы і стаць прэзідэнтам»,

— пачаў сустрэчу з журналістамі лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Ён агледзеў памяшканне і папрасіў фотаапарат. «Я вас сфатаграфую зараз, а калі стану прэзідэнтам, то тыя з вас, хто мае словы пра перамогу і прэзідэнцтва сустрэў без аптымізму. у мой журналісцкі пул не трапяць», — пажартаваў Някляеў. Забягаючы наперад, можна супакоіць чытачоў, што кандыдат павіншаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў з 15-годдзем і перадаў яе старшыні Жане Літвіной букет кветак. «Каб не было незалежнай прэсы, не было б і нашай кампаніі», — падкрэсліў паэт.

Сустрэча з журналістамі была абстаўленая, як бізнес-сняданак. На сталах прадстаўнікоў прэсы чакаў праект праграмы Някляева на 2011-2015 гг, выкананы ў выглядзе палітычнага меню. Лозунгам сваёй кампаніі Някляеў абраў словы «Я прыйшоў, каб вы перамаглі».

Сустрэча з журналістамі была абстаўленая, як бізнес-сняданак. На сталах прадстаўнікоў прэсы чакаў праект праграмы Някляева на 2011-2015 гг, выкананы ў выглядзе палітычнага меню. Чаму паэт пайшоў у палітыку?

Някляеў працытаваў словы Кастуся Каліноўскага з першага нумара «Мужыцкай праўды». «Што змянілася з тых часоў? Сутнасна — нічога»,

— канстатаваў паэт і заявіў, што краіну трэба мяняць, мяняць сістэму, выводзіць Беларусь на цывілізаваныя рэйкі. Таму і была створаная кампанія «Гавары праўду». Як гэта зрабіць? «Асноўнай стравай» праграмы Някляева ідзе палітычная і канстытуцыйная рэформа.

Някляеў абяцае пераход да парламенцка-прэзідэнцкай формы кіравання. «Хоць я ад пачатку быў выключна за парламенцкую форму».

Ён прыгадаў словы кіраўніка Расіі Дзмітрыя Мядзведзева пра парламенцкую форму кіравання, якую той акрэсліў, як непрымальную для Расіі. Някляеў падкрэсліў, што ў беларусаў ёсць досвед парламентарызму, ён захаваўся, і яго трэба развіваць.

Лозунгам сваёй кампаніі Някляеў абраў словы «Я прыйшоў, каб вы перамаглі».

Гэтыя словы былі ўключаныя ў новы верш паэта, у якім беларусы — снапы на чужым току, якія хто хоча, той і малоціць. Ён прыйшоў, каб зламаць гэты злы рок. «Бог на небе, праўда на зямлі», — дэкламаваў паэт.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» афіцыйна абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика