Першая заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы паступіла ў ЦВК
16.09.2010 12:16
—
Новости Политики
|
Цэнтравыбаркам прыняў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня Віктара Цярэшчанкі кандыдатам у прэзыдэнты. Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Першы раз В.Цярэшчанка вылучаўся кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Аднак, па яго словах, калі ініцыятыўная група сабрала толькі 85 тысяч подпісаў, вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, стаўшы яго даверанай асобай. У другі раз Цярэшчанка вылучаўся ў 2001 годзе, таксама безвынікова. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтравыбаркам прыняў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня Віктара Цярэшчанкі кандыдатам у прэзыдэнты.Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат,... |
|