Як прэтэндэнты хадзілі ў ЦВК рэгістравацца
26.09.2010 02:00
—
Новости Политики
|
Саннікава пусцілі ў выбаркам не адразу, Міхалевіч і Ус прайшлі цішком, а Гайдукевіч пашкадаваў, што няма Мілінкевіча.
У апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнты ў прэзідэнты панеслі спісы сваіх паплечнікаў у Цэнтрвыбаркам з самай раніцы. Першым а 10 гадзіне на плошчы Незалежнасці з’явіўся лідар “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў. У спісе — 1831 чалавек. Паводле слоў палітыка, яго самога здзівіла актыўнасць, з якой людзі імкнуліся трапіць у яго групу. Андрэй Саннікаў: "Рэакцыя была нечакана моцная. І мы надалей будзем збіраць подпісы, бо ёсць магчымасць яшчэ ў панядзелак данесці спісы. І думаю, што мы данясем. І тое, як людзі адгукнуліся на стварэнне маёй ініцыятыўнай групы, дае мне падставы казаць, што я перакананы ў тым, што мы збярэм 100 тысяч подпісаў". Саннікаў адзначае, што галоўны яго канкурэнт у прэзідэнцкай барацьбе — Аляксандр Лукашэнка. А з усімі астатнімі патэнцыйнымі кандыдатамі ён не выключае магчымасці паразумецца і кансалідаваць сілы. Маўляў, чым больш прэтэндэнтаў на гэтым этапе падасць дакументаў на рэгістрацыю ў ЦВК, тым лепш. Андрэй Саннікаў: "Калі людзі пойдуць са сваімі праблемамі, калі яны з гэтымі праблемамі пойдуць у народ, расказваць і шукаць падтрымкі, то, я думаю, тады нарэшце адбудзецца кансалідацыя ўсіх". Адразу пасля рэгістрацыі Саннікаў заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё, што пачне ствараць індывідуальны фінансавы фонд. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Услед за лідарам "Еўрапейскай Беларусі" ЦВК без усялякай помпы наведаў сябра руху “За свабоду” — беспрацоўны псіхолаг з Калодзішчаў Ілля Дабратвор. Прычынаў хавацца ад журналістаў у чарговага кандыдата не было, нягледзячы на тое, што ў складзе яго ініцыятыўнай групы толькі адзін чалавек — сам Ілля. А ўсё таму, што бацька чатырох дзяцей падаваў дакументы ў ЦВК у якасці пратэсту. Пра гэта ён заявіў у размове з Еўрарадыё. Ілля Дабратвор: "Гэта быў пратэст супраць таго, што падаюць дакументы нейкія незразумелыя людзі — як, да прыкладу, тая санітарка. І я вырашыў скарыстаць сваё права падаць заяўку. Але не разглядаю такога варыянту, што яе прымуць". Згодна са словамі Дабратвора, падаваць заяўку ў якасці сябра руху "За Свабоду" яму забараніла кіраўніцтва арганізацыі. Маўляў, іх арганізацыя не ўдзельнічае ў выбарах ні ў якім выглядзе. Але ўдзел у выбарах Ілля не абмяжуе гэтай акцыяй пратэсту: ён уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева. Каля 13-й гадзіны ЦВК наведалі амаль нікім не заўважаныя юрысконсульт Алесь Міхалевіч і дырэктар АДА "Трывіюм" Дзмітрый Ус. У першага ў ініцыятыўнай групе каля 1800 чалавек, у другога — больш за 1300. Следам прыйшоў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У склад яго ініцыятыўнай групы ўвайшло больш за 1300 чалавек. Збіраць подпісы яны будуць ў 84 раёнах Беларусі. А 15-й гадзіне ў суправаджэнні трох бліжэйшых паплечнікаў са спісам у 10484 чалавекі прыйшоў лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч. І адразу заявіў, што ў яго асобе ЦВК нарэшце наведаў самы моцны прэтэндэнт. Сяргей Гайдукевіч: “Я іду трэці раз на выбары. І зараз іду вельмі моцным. У гэтым вы ўпэўніцеся зараз і праз некалькі дзён. А што тычыцца 100 тысяч подпісаў, то калі ініцыятыўная група 10484 чалавекі і кожны за дзень збярэ хаця б па 10 подпісаў, памножце на 10000 — вось і ўвесь адказ”. Лідар ЛДПБ плануе сабраць у сваю падтрымку не менш як 1 мільён подпісаў. І ні з кім з іншых кандыдатаў аб’ядноўвацца не збіраецца. Сяргей Гайдукевіч: “Так яны ўжо ўсе зараз крычаць у інтэрнэце, нават пра Лукашэнку забыліся, што мне подпісы збірае БРСМ і ўсё, што заўгодна. Я слухаю і радуюся: “Моцны я, ой які моцны!” Не здзіўлюся, калі яны з Лукашэнкам аб’яднаюцца супраць мяне. На 100 адсоткаў гэта будзе!” Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. І пашкадаваў, што на выбары не пайшоў самы варты прадстаўнік апазіцыі — Аляксандр Мілінкевіч. Адначасова Гайдукевіч заявіў, што на гэтых выбарах “крамлёўскага” кандыдата няма. А ў яго проста некаторыя думкі з расійскім кіраўніцтвам па пэўных пытаннях супадаюць. О том, как подавал документы Владимир Некляев, написала Анастасия ЗЕЛЕНКОВА ( Казалось, после прогулки на теплоходе по Минскому морю и политического завтрака, удивить журналистов было практически невозможно. Некляеву это в очередной раз удалось. – Поедем в Центризбирком на трамвае, – ошарашил новостью поэт. – Будем ближе к народу. Отправляясь к остановке трамвая, Некляев по ходу опроверг все слухи о том, что он не имеет возможности идти в президенты, поскольку не проживал некоторое время в стране. В подтверждение этому лидер кампании "Говори правду" даже предоставил документы. – Отдам в ЦИК Лидии Ермошиной, чтобы не волновалась, – пояснил он. – Выходит, что раньше все неправду писали, что вы заграницу уехали? – удивлялись журналисты. – Ага. Прятался в подвале, – отшутился поэт.
Погрузка в трамвай прошла организованно. – Улицу на красный свет не переходим, – командовал Некляев. – Только на зеленый. Мы придем к власти законным путем. Как выяснилось, место отправления с площади Победы было выбрано неслучайно. – Это символ нашей победы, – громогласно объявил поэт. Символичными оказались и близлежащая улица Машерова и еще ряд объектов, попадающихся на пути следования, и даже вокзал. – А это символ нашей глупости – вместо старого вокзала, который является объектом архитектуры старого города, возвели новый, который запросто можно было вынести в любой другой район Минска. Но чиновники хотят быть поближе к Лукашенко, – пояснил Некляев и тут же придумал новый символический смысл. – Вокзал еще открыт – так, что все они могут успеть уехать отсюда, пока мы не пришли к власти. Пока ехали, народ с любопытством разглядывал кандидата. Кто-то выражал явное недовольство. – Устроили какой-то цирк. Вы лучше у него узнайте, когда он последний раз на трамвае ездил, – возмущалась старушка. Журналисты не преминули поинтересоваться. – Да вот буквально вчера, – невозмутимо отметил потенциальный кандидат. – Даже знакомого встретил. Он все удивлялся, почему это я так просто без охраны разъезжаю. А чего тут бояться? У нас если захотят убрать, так ничего не остановит. Но народ был непреклонен. — Не знаю я, кто такой Некляев, и голосовать буду только за Лукашенко, — наперебой верещали бабушки. — Очень мы боимся, что на место Лукашенко может прийти московский ставленник. И тогда все тут продадут России, — добавляли другие. Некоторые, правда, признавались, что имя Владимира Некляева им знакомо. Правда, в основном по его бессмертному творению "про лыжи на асфальте".
Выяснилось, что в инициативную группу Некляева вошло 2575 человек. — Кстати, есть среди этих людей и женщина с фамилией Ермошина, — похвастался политик. – И три Лукашенко, и целых пять Туров, — так что все за нас. Подача документов прошла без эксцессов. – Приняли, сказали, что все хорошо и пожелали успехов, – рассказал Некляев на выходе. Никто и не сомневался. С такими-то членами инициативной группы!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саннікава пусцілі ў выбаркам не адразу, Міхалевіч і Ус прайшлі цішком, а Гайдукевіч пашкадаваў, што няма Мілінкевіча.
|
|