Чавес зноў збіраецца ў Беларусь. 21.by

Чавес зноў збіраецца ў Беларусь

27.09.2010 10:47 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па ініцыятыве венесуэльскага боку 25 верасня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

26 верасня ў Венесуэле прайшлі парламенцкія выбары. Чавес «праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб цяперашнім унутрыпалітычным становішчы ў Венесуэле і ходзе выбарчай кампаніі». Лукашэнка «пажадаў кіраўніку Венесуэлы поспехаў у далейшай рэалізацыі планаў у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны».

Чавес «пацікавіўся сітуацыяй у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у краіне і выказаў падтрымку дзеянням беларускага кіраўніцтва па іх падрыхтоўцы».

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі «найбольш важных двухбаковых дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні».

Чавес «пацвердзіў гатоўнасць ажыццявіць найбліжэйшым часам візіт у Рэспубліку Беларусь, у рамках якога, паводле дасягнутай дамоўленасці, будзе дэталёва разгледжаны ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва».

Падчас размовы быў закрануты «шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ініцыятыве венесуэльскага боку 25 верасня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам, паведаміла прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика