Новыя вадзіцельскія пасведчанні пачнуць выдаваць са студзеня 2011 года
30.09.2010
—
Новости Политики
|
ва ўсіх падраздзяленнях, якія адказваюць за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым паведаміў у час оnlіnе канферэнцыі на сайце БЕЛТАнамеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін. Вадзіцельскае пасведчанне новага ўзору будзе поўнасцю адпавядаць міжнароднаму ўзору. Пасведчанне прадугледжвае 11 вадзіцельскіх катэгорый і падкатэгорый (АМ — мапед, А і А1 — матацыклы аб'ёмам да і звыш 500 кубічных сантыметраў, В, С, D і інш.). Вадзіцельскія пасведчанні старога ўзору можна будзе і далей выкарыстоўваць у Беларусі. Патрабавання замены вадзіцельскага пасведчання няма і быць не можа. Замена будзе праводзіцца толькі па жаданні вадзіцеля. "Адзінае, з сакавіка 2011 года старое вадзіцельскае пасведчанне за мяжой не будзе мець легітымнасці", — адзначыў Максім Падбярозкін. Для таго каб замяніць старыя правы на вадзіцельскае пасведчанне новага ўзору, дастаткова звярнуцца ў любое падраздзяленне МУС, якое адказвае за яго выдачу на тэрыторыі Беларусі, з адпаведнай заявай. Трэба таксама прадаставіць старое вадзіцельскае пасведчанне, пашпарт, медыцынскую даведку і квітанцыю аб выплаце пошліны. "Тэрмін замены вадзіцельскага пасведчання зойме адзін дзень", — паабяцаў прадстаўнік МУС. Падрыхтоўку да здачы экзамену на атрыманне катэгорыі АМ будучыя вадзіцелі змогуць праходзіць самастойна. "Пасля праходжання самападрыхтоўкі грамадзянін прыходзіць у экзаменацыйнае падраздзяленне і пры ўмове паспяховай здачы экзамену атрымлівае новае вадзіцельскае пасведчанне", — адзначыў намеснік начальніка. Пры гэтым аналагічна плануецца паступіць і з катэгорыяй А, якая дазваляе кіраваць матацыклам.Указ аб відэафіксацыі перавышэння скорасці ўступіць у сілу 6 кастрычніка, паведаміў Максім Падбярозкін. "Мы пачнём кіравацца правіламі ўказа № 454 праз тыдзень, 6 кастрычніка, і ў далейшым заканадаўства будзе пераведзена ў адпаведнасць з яго патрабаваннямі. Якасць адлюстравання пры відэафіксацыі даволі высокая, таму будзе добра распазнавацца не толькі нумарны знак і марка аўтамабіля, але і твар вадзіцеля. Пасля таго, як здымак будзе апрацаваны і супрацоўнікі ДАІ вызначаць уладальніка аўтамабіля, яму будзе накіравана раздрукоўка выявы з пазначэннем часу, месца фіксацыі і самога транспартнага сродку", — растлумачыў Максім Падбярозкін. ДАІ прапрацоўвае пытанне аб магчымасцi канфiскацыi машыны за паўторнае ваджэнне ў стане алкагольнага ап'янення. У краiнах далёкага i блiзкага замежжа такi вiд пакарання ўжо iснуе i прыняты грамадствам. Нягледзячы на тое, што гэтай праблеме ўдзяляецца вельмi вялiкая ўвага, яна не страчвае сваёй актуальнасцi. Так, за 8 месяцаў бягучага года iнспектарамi ДАI затрыманы больш як 33 тыс. грамадзян, якiя знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап'янення. Сярод затрыманых — больш як 3 тыс. паўторна. Таму акрамя прафiлактыкi неабходна прымаць самыя жорсткiя меры рэагавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ва ўсіх падраздзяленнях, якія адказваюць за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым паведаміў у час оnlіnе канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка...
|
|