9—11 лістапада Лукашэнка наведае з візітам Кітай, напэўна. 21.by

9—11 лістапада Лукашэнка наведае з візітам Кітай, напэўна

04.10.2010 16:54 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плануецца, што 9–11 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Кітай. Такую дату — 4 кастрычніка — назваў намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік,

прадстаўляючы ў савеце рэспублікі праект закона аб ратыфікацыі беларуска-кітайскага міжурадавага дагавора аб узаемным выдзяленні будынкаў і зямельных участкаў для размяшчэння пасольстваў.

Сяргей Алейнік выказаў надзею на тое, што падчас візіту кітайскаму боку будзе перададзена нота аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для набыцця дагаворам моцы. У КНР гэтыя працэдуры ўжо выкананыя.

Дагавор быў падпісаны ў Мінску 24 сакавіка 2010 года. Ён прадугледжвае даванне беларускаму боку на ўмовах узаемнасці ў арэнду на 70 гадоў зямельнага ўчастка ў Пекіне з будынкамі, у якіх цяпер размяшчаецца пасольства Беларусі, а кітайскаму боку — зямельнага ўчастку ў Мінску для будаўніцтва новага будынка пасольства КНР. Плануецца, што яно размесціцца ў раёне вуліцы Арлоўская.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плануецца, што 9–11 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Кітай. Такую дату — 4 кастрычніка — назваў намеснік міністра замежных спраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика