Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям V Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета
06.10.2010
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя гады фестываль стаў прыкметнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі. Дзякуючы яму тысячы паклоннікаў музыкі атрымліваюць магчымасць атрымаць асалоду ад віртуознай ігры выдатных майстроў сучаснасці, адкрыць для сябе новыя імёны і таленты. "Фестываль выконвае важную місію прапаганды дасягненняў сусветнага і нацыянальнага выканальніцкага мастацтва, падтрымкі маладых артыстаў. Няхай і надалей ён уносіць значны ўклад у далучэнне людзей да духоўнасці і прыгажосці, захоўваючы і развіваючы лепшыя традыцыі музычнай культуры, умацоўваючы ўзаемаразуменне паміж народамі", — гаворыцца ў віншаванні. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя гады фестываль стаў прыкметнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі. Дзякуючы яму тысячы паклоннікаў музыкі...
|
|