Камісар па правах чалавека Рады Еўропы прыедзе ў Мінск?
07.10.2010 02:01
—
Новости Политики
|
“Я запрасіў спадара Хамарберга адзначыць каталіцкія Каляды ў мяне дома. Паколькі прэзідэнцкія выбары пройдуць 19 снежня, міжнародныя назіральнікі ўжо пакінуць краіну да Калядаў. Таму, калі раптам у Беларусі пачнуцца акцыі пратэсту, прысутнасць камісара па правах чалавека Рады Еўропы ў Мінску будзе вельмі важнай. Ён зможа ўсё ўбачыць на ўласныя вочы”, - паведаміў Аляксандр Фядута. Палітычны аналітык выказаў спадзеў, што еўрачыноўнікі “ахвяруюць святам у дзень, калі нарадзіўся чалавек, які ахвяраваў уласнае жыццё дзеля ўсяго чалавецтва”. У сваю чаргу старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Мікалай Самасейка паведаміў, што па вяртанні ў Мінск падрыхтуе справаздачу для кіраўніка парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязям з СНД Сяргея Маскевіча. Ён прыпусціў, што пытанне з візітам Хамарберга ўдасца вырашыць. Нагадаем, з 4 па 8 кастрычніка ў французскім Страсбурзе праходзіць восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Паралельна з ёй адбываецца Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы, на якой абмяркоўваецца палітычная сітуацыя ў краіне напярэдадні выбараў. Беларусь - адзіная краіна ў Старым Свеце, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы і ніяк не прадстаўлена ў яе Парламенцкай асамблеі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх недзяржаўных арганізацый у Страсбурзе камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг атрымаў запрашэнне... |
|