У суботу пачынаецца візіт Лукашэнкі ў Кітай
08.10.2010 16:58
—
Новости Политики
|
9–11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Кітайскую Народную Рэспубліку. Напярэдадні візіту, 8 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы даў інтэрв’ю журналістам кітайскіх СМІ — Цэнтральнага тэлебачання Кітая, дзяржаўнага інфармагенцтва «Сіньхуа» і газеты «Жэньмінь жыбао», паведаміла «Вельмі чакаю, што Кітай пасля гэтага хутчэй пачне інвеставаць, у большым аб’ёме ісці ў нашу краіну, у нашу эканоміку, і думаю, што ад гэтага мы выйграем», — сказаў Лукашэнка з нагоды маючага адбыцца візіту. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, разлічвае, што перамовы з старшынёй КНР Ху Цзіньтао «паслужаць замацаванню станоўчай тэндэнцыі ў развіцці Закранаючы Як паведамлялася раней, 1 кастрычніка ў пасланні старшыні КНР Ху Цзіньтао з нагоды Дня абвяшчэння КНР Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне кіраўніцтва Беларусі да стратэгічнага супрацоўніцтва з КНР. Беларускі лідар выказаў надзею на тое, што ў час яго візіту ў Пекін боку падрабязна абмяркуюць перспектывы далейшай рэалізацыі сумесных праектаў у крэдытна-інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, ваенна-тэхнічнай і іншых сферах. Апошні раз Лукашэнка наведваў КНР у жніўні 2008 года. Ён прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця XXIX летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне, правёў перамовы з Ху Цзіньтао, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні візіту, 8 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы даў інтэрв’ю журналістам кітайскіх СМІ. |
|