Аляксандр Лукашэнка адобрыў план пашырэння вытворчых плошчаў СТАА "Мідэа-Гарызонт". 21.by

Аляксандр Лукашэнка адобрыў план пашырэння вытворчых плошчаў СТАА "Мідэа-Гарызонт"

09.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанову аб пашырэнні вытворчых плошчаў СТАА "Мідэа-Гарызонт" для стварэння буйнога прадпрыемства па выпуску бытавой тэхнікі, у тым ліку ЗВЧ-печаў. Гэта тэма абмяркоўвалася ўчора ў ходзе наведвання кіраўніком дзяржавы гэтага прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта па выпуску сумесна з Кітаем ЗВЧ-печаў. Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка сказаў, што ў бліжэйшы час плануецца падпісаць з Кітаем дакумент, у адпаведнасці з якім кітайскі бок прадаставіць інвестыцыі для стварэння буйнога прадпрыемства па выпуску бытавой тэхнікі. У прыватнасці, вытворчасць ЗВЧ-печаў будзе павялічана з 800 тыс. да 2,5 млн штук у 2012 годзе. Прэзідэнт запатрабаваў, каб практычна з заўтрашняга дня была пачата работа па падрыхтоўцы плошчаў для прадпрыемства. "Рашэнне прынята. Заўтра пачынайце працаваць". Пры гэтым ён сказаў, што ўсё павінна быць выканана ідэальна як на самім прадпрыемстве, так і што датычыцца дарожнай інфраструктуры — аўтамабільных і чыгуначных пад'ездаў. Як праінфармаваў кіраўніка дзяржавы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, беларускі бок дасканала працуе над заключэннем новых кантрактаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанову аб пашырэнні вытворчых плошчаў СТАА "Мідэа-Гарызонт" для стварэння буйнога прадпрыемства па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика