Перад адлётам у Кітай Лукашэнка пажадаў прысутнасці Амерыкі
09.10.2010 23:09
—
Новости Политики
|
Беларусь гатова даць КНР самыя шырокія магчымасці для інвеставання, «таму што Кітай ніколі не агаворвае свае інвестыцыі палітычнымі ўмовамі». Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю цэнтральным кітайскім СМІ 8 кастрычніка, напярэдадні свайго рабочага візіту ў КНР. Сёння фрагменты інтэрв’ю публікуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі «хапае прапаноў» ад замежных інвестараў. «Але я хацеў бы збалансаваць і не дапусціць памылкі, крэну ў адзін нейкі бок, у бок адной дзяржавы, — падкрэсліў ён. — Мне хацелася б, каб тут акрамя Расіі, Еўрасаюза прысутнічала яшчэ адна такая магутная дзяржава, як Кітай, разам з Амерыкай».Ён заявіў, што Беларусь не памылілася, уключыўшы актывы ў юанях у золатавалютныя рэзервы, хаця гэтая валюта пакуль не стала свабодна канверсоўнай. «Гэта пакуль не стаў юань свабодна канверсоўнай валютай, — перакананы Лукашэнка. — Юань стане свабодна канверсоўнай валютай тады, калі гэтага захоча Кітай. Як толькі Кітай гэтага захоча — на працягу года юань стане свабодна канверсоўнай валютай. Эканоміка расце ў Кітаі сямімільнымі крокамі яшчэ і таму, што вы праводзіце вельмі правільную фінансавую палітыку». «Што да нашай прывязкі беларускага рубля, у тым ліку да юаня, то мы бачым перспектыву юаня. Заўтра юань будзе свабодна канвенрсоўнай валютай, Лукашэнка адзначыў, што Кітай выдатна паказаў сябе ва ўмовах крызісу, працягваючы паспяхова развівацца. «Дакладна так і ў нас не было адмоўнага развіцця (мы хоць «І тое, што мы прынялі ў свой час рашэнне, прывязаўшы нашу валюту да юаня, тут, я думаю, мы таксама не памыліліся, як калісьці не памыліліся ў нашых адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай, вельмі цесных, стратэгічнага плана», — падкрэсліў Лукашэнка. Ён адзначыў значную падтрымку, якую Кітай аказаў Беларусі ў крызісны і пасткрызісны перыяд. «Дастаткова сказаць, што мы цяпер прапрацоўваем праекты на 15 млрд долараў, якія КНР гатова нам выдзеліць, і яшчэ мільярд ільготных крэдытаў», — сказаў ён. Паводле яго слоў, Кітай можа выкарыстаць выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі для таго, каб прыйсці ў Еўропу. «КНР разумее, што тут яе сябры, і праз Беларусь яна свабодна можа прыйсці ў Еўропу. І паколькі Кітай сябе пазіцыянуе як наймацнейшую дзяржаву, а так яно і ёсць, без супрацоўніцтва з Еўропай, напэўна, не абысціся», — падкрэсліў Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|