Чавес ляціць у Беларусь
13.10.2010 21:11
—
Новости Политики
|
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс накіраваўся ў вялікае міжнароднае турнэ. Цягам 10 дзён ён наведае Расею, Беларусь, Украіну, Іран, Сырыю і Партугалію. Напярэдадні ў інтэрвію вэнэсуэльскім СМІ ён заявіў: ня выключана, што да гэтых шасьці краін могуць быць далучаныя і іншыя. Што да Беларусі, якую ён наведаў ужо чатыры разы, то з гэтай краінай, паводле ягоных слоў, ён зьбіраецца заключыць «навуковыя, тэхналягічныя ды эканамічныя пагадненьні». Ён таксама прывёў словы свайго беларускага сябра Лукашэнкі адносна таго, што яго краіна «выратавала Беларусь ад эканамічнага крызісу, калі Расея спыніла нафтавыя субсыдыі Менску». Вэнэсуэльскі лідэр таксама заявіў, што жадае Лукашэнку посьпеху на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня, і паабяцаў, што ягоная краіна сёлета пачне прадаваць Беларусі 80 тысяч барэляў нафты ў дзень. У рамках турнэ вэнэсуэльскі кіраўнік У Маскве Чавэс плянуе правесьці 14 і 15 кастрычніка. Даты прыбыцьця ў іншыя краіны пакуль не называюцца. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс накіраваўся ў вялікае міжнароднае турнэ. Цягам 10 дзён ён наведае Расею, Беларусь, Украіну, Іран, Сырыю і Партугалію. Напярэдадні ў... |
|