Прэзідэнт Беларусі адобрыў размяшчэнне дзяржаблігацый на расійскім рынку. 21.by

Прэзідэнт Беларусі адобрыў размяшчэнне дзяржаблігацый на расійскім рынку

14.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 527, якім прадаставіў права ўраду Беларусі ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на расійскім рынку. Тэкст указа размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што ў мэтах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку краіны Савету Міністраў прадастаўлена права ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на суму да 15 млрд расійскіх рублёў (уключна) з тэрмінам абарачэння да пяці гадоў і арганізаваць іх размяшчэнне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні паслуг па арганізацыі размяшчэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, намініраваных у валюце Расійскай Федэрацыі і эмітуемых на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, ад 23 снежня 2009 года. Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю. Арганізатарамі выпуску стануць Ашчадбанк Расіі і яшчэ два банкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 527, якім прадаставіў права ўраду Беларусі ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика