Дэпутат-лукашэнкавец: Быць Беларусі ўсходам Еўропы ці захадам Азіі?. 21.by

Дэпутат-лукашэнкавец: Быць Беларусі ўсходам Еўропы ці захадам Азіі?

14.10.2010 14:51 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Быць Беларусі ўсходам Еўропы ці захадам Азіі?» — так паставіў пытанне пра будучыню краіны дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Здановіч.

Прычым не шараговы дэпутат — старшыня парламенцкай камісіі па пытаннях адукацыі, культуры, навукі ды навукова-тэхнічнага прагрэсу.

І адказаў на яго арыгінальна:

«Пад уздзеяннем еўрапейскіх каштоўнасцяў на першае месца выходзіць прагматызм, жаданне пры найменшых намаганнях атрымаць як мага больш. Гэта [адбываецца] барацьба каштоўнасцяў, якія ёсць у еўрапейскіх краінах і ў Беларусі ды Расеі.

Моладзі трэба правільна падказаць, якім шляхам ісці», — сказаў Здановіч.

Паводле Здановіча, галоўная задача моладзевай палітыкі Беларусі і Расеі — развіваць саюзную дзяржаву. У Расеі ды Беларусі, лічыць ён, пры любым дзяржаўным ладзе акцэнт рабіўся на патрыятызме, дзяржаўнасці, фармаванні такіх рысаў асобы, як павага да сваёй краіны, мовы, дзяржавы.

«Вонкава прывабная ідэя пабудовы дзяржавы на еўрапейскіх каштоўнасцях хавае ў сабе небяспеку страты нацыянальных каранёў. Гэтага дапусціць мы не мусім», — мяркуе дэпутат.

Вось відэазапіс прэс-канферэнцыі.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Здановіч: Еўрапейскія каштоўнасці пагражаюць нашым нацыянальным караням.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика