Кожны пяты расіянін дрэнна ставіцца да Лукашэнкі
14.10.2010 18:59
—
Новости Политики
|
Амаль палова расіян (47%) лічаць, што паміж Масквой і Мінскам склаліся дрэнныя адносіны. Пра гэта сведчаць вынікі ўсерасійскага апытання, праведзенага Фондам Грамадская думка. Пры гэтым толькі 16% рэспандэнтаў ахарактарызаваліПа дадзеных даследавання, у паляпшэнне сітуацыі верыць 20% расіян, 8% прытрымваюцца процілеглага меркавання. Кожны чацвёрты рэспандэнт (25%) упэўнены, што адносіны дзвюх краін не зменяцца і праз год. 47% не змаглі адказаць. Адказваючы на пытанне, чаму ў Масквы і Мінска паўсталі праблемы, 12% расіян заявілі, што ва ўсім вінаваты прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які «вядзе няслушную палітыку ў адносінах да РФ».Яшчэ па 6% рэспандэнтаў лічаць, што «ўлады дзвюх краін не могуць знайсці агульную мову» і што прычынай з’яўляецца «газавы канфлікт». У якасці прычын таксама называліся ўнутраная палітыка Лукашэнкі, яго палітычная гульня напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама дзеянні расійскіх улад. Кажучы пра сваё стаўленне да Лукашэнкі, 57% грамадзян РФ паведамілі, што ён ім абыякавы. 20% ставяцца да яго дрэнна, 12% — добра, а 1% не ведае, хто гэта.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для 57% расіян ён абыякавы. |
|