Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка даў інтэрв'ю газеце "Літоўскі кур'ер". 21.by

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка даў інтэрв'ю газеце "Літоўскі кур'ер"

16.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка ўжо даваў інтэрв'ю гэтаму выданню ў верасні 2009 года падчас свайго афіцыйнага візіту ў Літоўскую Рэспубліку.

"Літоўскі кур'ер" упершыню выйшаў у 1763 годзе, выдаваўся на рускай і польскай мовах. З яго фактычна пачынаецца гісторыя літоўскай журналістыкі. Штотыднёвік "Літоўскі кур'ер" зноў пачаў выдавацца ў 1995 годзе, заняўшы за гэтыя гады месца лідара сярод выданняў, што выходзяць у Літве на рускай мове.

Журналіст выдання цікавіўся ў Прэзідэнта сённяшнім станам адносінаў Беларусі і Еўрасаюза, Беларусі і Літвы, удзелам нашай краіны ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", іншых міждзяржаўных структурах. Частка пытанняў датычылася таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, Мытнага саюза. Акрамя таго, быў зададзены і шэраг асабістых пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзаемадзеянне з Беларуссю ў эканамічнай сферы "можа прынесці вялізныя дывідэнды для эканомікі Літвы, для дабрабыту нашых літоўскіх сяброў". "Яшчэ што вельмі важна: мы ж з любоўю да вас ставімся. Я многіх літоўцаў ведаю. Для мяне што беларусы, што рускія, што літоўцы — адно і тое ж. Наш народ настолькі талерантны і інтэрнацыянальны, што літоўцам і жадаць іншага не трэба. Мы гатовыя да ўліку любых інтарэсаў", — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Беларусь і Літва могуць ужо да канца года падпісаць пагадненне аб узаемных паездках жыхароў памежных тэрыторый.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь са свайго боку цалкам гатовая да падпісання гэтага пагаднення, цяпер крок за літоўскім бокам. "Мы свой шлях прайшлі. Больш за тое, мы прынялі варыянт Літвы. Вось як літоўцы прапанавалі, так мы і прынялі гэты дагавор. Якія пытанні да нас? Як толькі вы будзеце гатовыя, мы падпішам дакумент", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы поўныя рашучасці развязаць гэту праблему, — падкрэсліў Прэзідэнт. — І я ўпэўнены, што калі літоўскі бок захоча падпісаць гэты дагавор, то да новага года мы яго падпішам".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка ўжо даваў інтэрв'ю гэтаму выданню ў верасні 2009 года падчас свайго афіцыйнага візіту ў Літоўскую Рэспубліку. "Літоўскі кур'ер"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика